Беларуская Служба

Коксавы завод у Валбжыху, нягледзячы на ​​санкцыі, прадае ў Беларусь кокс

15.06.2022 13:55
Згодна з інфармацыяй, атрыманай выданнем «Gazeta Wyborcza», Валбжыхскі коксавы завод «Вікторыя» (WZK Victoria) гандлюе з беларускім заводам.
МТЗWikipedia

Згодна з інфармацыяй, атрыманай выданнем «Gazeta Wyborcza», Валбжыхскі коксавы завод «Вікторыя» (WZK Victoria) гандлюе з беларускім заводам, які з'яўляецца «візітнай карткай беларускага ваенна-прамысловага комплексу», унесеным у спіс кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза, ЗША і Вялікабрытанія.

Валбжыхскі коксавы завод прадае ў Беларусь металургічны кокс. «Wyborcza» атрымала інфармацыю ад супрацоўнікаў завод «Вікторыя», што частка коксу, які вырабляюць на заводзе, адпраўляецца на Беларускі Мінскі завод колавых цягачоў. Як паведамілі супрацоўнікі прадпрыемства, якія папрасілі не называць іх імёны, тэма павінна была абмяркоўвацца назіральным саветам.

Некалькі дзён таму пра гэты выпадак напісаў сябра незалежнага самакіравання Патрык Вільд. Ён паведаміў у Twitter: «А вы ведаеце, што Валбжыхскі коксавы завод прадае ў Беларусь металургічны кокс? (...) І самае лепшае, што гэта нібыта законна. Тады, расійска-беларускі дзяржаўны ВПК не павінен хвалявацца, што ў яго скончыцца сыравіна.

ЗША на Мінскім трактарным заводзе: вырабляе шасі для расійскага абароннага сектара.
Мінскі завод колавых цягачоў – прадпрыемства, якое падпадае пад санкцыі з боку органаў Еўрапейскага саюза, Мінфіна ЗША і ўрада Вялікабрытаніі. Яго ўнеслі ў санкцыйны спіс з-за вядучай ролі ў сектары прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці Беларусі.

На думку ЗША, Мінскі завод колавых цягачоў лічыцца «сімвалам беларускага ВПК». «Ён прадае сваю прадукцыю па ўсім свеце ад імя рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку аўтамабільныя шасі, якія экспартуюцца ў Іран і Расію, а апошняя рэгулярна робіць заказы на МЗКТ для выкарыстання ў абаронным сектары Расіі».
яс