Беларуская Служба

Адпачыць на польскай Балтыцы выходзіць даражэй, чым на цёплых марах

18.06.2022 07:11
Кошт адпачынку за мяжой з сакавіка ў сярэднім вырас на 6%, а на ўнутраным рынку – больш чым на 20%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRobert Bartosewicz/Polskie Radio

Апытанні Інстытута даследавання турыстычнага рынку TravelData паказваюць, што сярэдні кошт паездкі за мяжу на адпачынак за апошні год вырас больш чым на 860 злотых (каля 183 еўра), паведамляе ў артыкуле выданне Dziennik Gazeta Prawna. Нягледзячы на гэта, палякі не жадаюць цалкам адмаўляцца ад паездак. «У апошнія гады мы перасталі ставіцца да адпачынку за мяжой як да раскошы і не жадаем, каб ён стаў такім зараз», – гаворыць Яраслаў Калуцкі з турыстычнага інтэрнэт-бюро Travelplanet.pl. Акрамя таго, за адпачынак у Польшчы таксама давядзецца заплаціць больш, чым летась. Таму Польшча застаецца адным з самых непапулярных летніх напрамкаў.

Па словах эксперта, у гэтым няма нічога дзіўнага. Кошт адпачынку за мяжой з сакавіка ў сярэднім вырас на 6%, а на ўнутраным рынку – больш чым на 20%. Тыднёвы адпачынак па-за сезонам у чатырохзоркавым гатэлі на Балтыйскім моры з двухразовым харчаваннем абыдзецца прыкладна ў 1 тыс. 500 злотых (319 еўра), але ўжо ў чэрвені трэба заплаціць не менш за 1 тыс. 800 злотых (383 еўра).

А ў разгар сезона, калі студэнты едуць на мора, знайсці прапанову ніжэй за 2 тыс. злотых (426 еўра) на чалавека мяжуе з цудам.

Для параўнання: за 1 тыс. 200 злотых (255 еўра) у верасні ўдасца правесці тыдзень у Балгарыі з пералётам, а летам – за 1 тыс. 600–800 злотых (341-383 еўра) – гэта значыць менш, чым у Польшчы, падлічвае Dziennik Gazeta Prawna. Прыкладна за 2 тыс. злотых (426 еўра) можна знайсці гатэль з некалькімі зоркамі ў Турцыі, з харчаваннем «усё ўключана», аналагічна ў Іспаніі ці на Кіпры.

вс