Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Намётавае мястэчка перад Канстытуцыйным судом павінна знікнуць пасля 30 лістапада

25.11.2026 14:02
Варшаўская ратуша забараніла далейшыя сходы на гэтым месцы. Улады сталіцы ўлічылі збоі ў руху транспарту і скаргі жыхароў.
Будынак судуfot. Tomasz Tołłoczko/Канстытуцыйны суд

Меркаванні палітыкаў падзяліліся. Прадстаўнікі кіруючай кааліцыі падкрэсліваюць, што важную вуліцу ў цэнтры Варшавы нельга закрываць. Апазіцыя не можа ўявіць сабе, каб пратэсту перад судом не было.

Дарыюш Вячорэк з «Левых» згодны з рашэннем мэрыі. Палітык падкрэслівае, што пратэстоўцы могуць выказаць сваю незадаволенасць у іншым месцы:

— Я бачыў абгрунтаванне. Гарадскія ўлады павінны сачыць за парадкам у Варшаве. Яны павінны клапаціцца пра інтарэсы жыхароў, не толькі тых, хто пратэстуе. Нічога не можа доўжыцца вечна. Рашэнне слушнае, трэба падпарадкавацца.

Збігнеў Кузьмюк з апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» здзіўлены рашэннем мэрыі. Паводле слоў дэпутата, мястэчка ўсё роўна будзе існаваць далей:

— Не думаю, што гэтыя людзі адмовяцца ад намётавага мястэчка. Яны там ужо амаль два месяцы. Думаю, юрысты, якія кансультуюць мястэчка, справяцца з юрыдычнымі падставамі яго існавання. Гэта не параліч горада. Нагадаю, мястэчка працяглы час існавала пры адчыненым руху. Гэта рашэннем кіраўніцтва паліцыі рух быў зачынены.

Мястэчка можа працаваць да канца лістапада. Арганізатары заяўляюць пра абскарджанне рашэння мэрыі ў Акруговым судзе Варшавы.

ав