Беларуская Служба

У Польшчы абяцаюць прадставіць механізм паніжэння цаны бензіну

20.06.2022 15:32
На цану паліва ў першую чаргу ўплывае кошт за барэль нафты, які вагаецца ад 110 да 120 долараў ЗША.
Ілюстрацыйны здымакфота: prakob/shutterstock

На наступным тыдні канцэрн PKN Orlen павінен прадставіць механізм, які дазволіць на некалькі грошаў знізіць цэны на бензін на запраўках.

Дырэктар кампаніі Даніэль Абайтэк на прэс-канферэнцыі патлумачыў, што на цэны на паліва ў першую чаргу ўплывае кошт за барэль нафты, які вагаецца ад 110 да 120 долараў ЗША, а таксама кошт долара і лагістыкі, напрыклад, арэнды танкераў. «Цана ва ўсім свеце вырасла на 110 працэнтаў», – падкрэсліў ён.

Гаворачы аб цане паліва, Даніэль Абайтэк таксама згадаў кошт правоў на выкіды CO2, а таксама кошты на біяпадаткі. Даніэль Абайтэк патлумачыў, што «парушаныя не толькі схемы паставак нафты, але і палова вытворчасці».

IAR/нг