Беларуская Служба

Польшча запрасіла ў ЕС 35 мільярдаў еўра на рэалізацыю Нацыянальнага плану адбудовы (НПА)

21.06.2022 15:16
У гэтым 24 мільярды еўра гэта субсідыі без вяртання.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Краіны-сябры Еўрасаюза адобрылі гэты дакумент.

«Гэта вельмі важная падтрымка для польскай эканомікі», – адзначыла міністр фінансаў Польшчы Магдалена Жэчкоўска (Magdalena Rzeczkowska).

- Такім чынам адбудзецца ўзмацненне польскай эканомікі, яе канкурэнтаздольнасці, працоўных месцаў, развіцця, НПА падмацуе нашую эканоміку, зробіць яе больш устойлівай да крызісаў.

Новая школа, садзік, адрамантаваная дарога, гібрыдныя аўтобусы – між іншым на гэта будуць прызначацца сродкі з Нацыянальнага плану адбудовы. Многія праекты прадугледжваюць фінансаванне ад НПА, – падкрэслівае міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда.

- Таму, што Еўрапейская камісіі вельмі доўга блакавала нам гэтыя грошы, цяпер нам трэба пахутчыць усе дзеянні, нават больш, чым мы планавалі. У нас ідзе пастаянная падрыхтоўка інвестыцый. Не было так, што мы толькі вялі перамовы і больш нічога не рабілі. Сёння ўжо вырашаюцца тэндары Міністэрства інфраструктуры і Польскай чыгункі TLK, якая на гэтыя грошы рыхтуецца будаваць новыя чыгуначныя лініі і мадэрнізаваць старыя.

Еўрапейская камісія і польскі ўрад павінны цяпер дамовіцца аб дэталях выплаты грошай.

Варшава не будзе чакаць першых плацяжоў з бюджэту ЕС і плануе часова ажыццяўляць праекты Нацыянальнага плану адбудовы за свае грошы.

Доўгі час Еўрапейская камісія блакавала адабрэнне НПА для Польшчы патрабуючы, каб урад правёў рэформы, якія будуць вяртаць Польшчу на шлях прававой дзяржавы, у прыватнасці ў галіне судовай сістэмы. Еўракамісія лічыць, што кіруючая партыя ў Польшчы памяняла законы такім чынам, каб падпарадкаваць сабе суды.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі