Беларуская Служба

Кітай змагаецца з наступствамі спёкі і паводак

23.06.2022 12:37
Страты, толькі ў правінцыі Гуандун, ацэньваюцца ў 261 мільён долараў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/Marcin Bielecki

Кітай змагаецца з экстрэмальнымі з'явамі надворʼя, паведамляе польскі партал energetyka24. Паўночная і цэнтральная часткі краіны церпяць ад наступстваў сквару, які падняў попыт на энергію да рэкордных узроўняў. На поўдні сітуацыя моцна адрозніваецца, бо праліўныя дажджы і паводкі прывялі да страт у сотні мільёнаў долараў.

У правінцыях Шаньдун, Хэнань і Хэбэй былі абвешчаныя папярэджання (аранжавы і чырвоны ўзровень небяспекі), ратавальнікі папераджаюць насельніцтва пра анамальна высокія тэмпературах – да 40 градусаў. У правінцыі Шаньдун (другой па колькасці насельніцтва ва ўсёй краіне) попыт на энергію перавысіў пік 2020 года.

Улады КНР, вуснамі прэмʼер-міністра, заявілі, што краіна павіна надаваць больш увагі вугальнай энергетыцы, каб «рашуча перадухіліць перабоі ў падачы электраэнергіі».

Паралельна са спёкай Кітай спазнае разбуральныя навальніцы і паводкі – у асноўным у сямі паўднёвых правінцыях, у тым ліку ў самай густанаселенай – Гуандуне. Станам на 23 чэрвеня 113 рэк перасеклі папераджальныя ўзроўні, а 7 дасягнулі гістарычна высокіх узроўняў.

Страты, толькі ў правінцыі Гуандун, ацэньваюцца ў 261 мільён долараў, пісалі на польскім партале energetyka24.

эж

Кітай зацікаўлены ў хуткім спыненні вайны ва Украіне

12.06.2022 13:50
Пра гэта заявіў кітайскі міністр абароны Вэй Фэнхэ, выступаючы на штогадовай канферэнцыі па бяспецы «Дыялог Шангры-ла» у Сінгапуры.