Беларуская Служба

Кітай зацікаўлены ў хуткім спыненні вайны ва Украіне

12.06.2022 13:50
Пра гэта заявіў кітайскі міністр абароны Вэй Фэнхэ, выступаючы на штогадовай канферэнцыі па бяспецы «Дыялог Шангры-ла» у Сінгапуры.
Ілюстрацыйны здымакEPA/HOW HWEE YOUNG Dostawca: PAP/EPA

У прамове Вэй Фэнхэ заявіў, што Кітай «паважае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін», але пры гэтым устрымаўся ад абвінавачанняў Расіі ў вядзенні агрэсіўнай вайны.

Таксама кіраўнік Мінабароны КНР выказаў надзею, што ЗША і НАТА «правядуць перамовы з Расіяй, каб стварыць умовы для найхутчэйшага спынення агню».

юл