Беларуская Служба

Эканамічны рэгрэс усё бліжэй, набліжаецца «самы вялікі крызіс пакаленняў»

06.07.2022 14:48
Аналітыкі банку Nomura чакаюць, што асноўныя эканомікі свету ўвойдуць у рэгрэс на працягу 12 месяцаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Mediamodifier

Каманда аналітыкаў Nomura прагназуе, што эканамічны спад закране ЗША, зону еўра, Вялікабрытанію, Канаду, Аўстралію, Японію і Паўднёвую Карэю, піша Rzeczpospolita.

Гэта будзе звязана з агрэсіўнай палітыкай цэнтральных банкаў, якія будуць спрабаваць здушыць інфляцыю.

Эксперты банка Nomura прагназуюць, што эканамічны спад у ЗША пачнецца ў канцы 2022 года і будзе доўжыцца пяць кварталаў. Аднак ён будзе зусім неглыбокі. Краіны сярэдняга памеру, дзе адбыўся бум на нерухомасці, звязаны з запазычанасцю, хутчэй за ўсё, пацерпяць мацней. У якасці прыкладаў Nomura называе Канаду, Аўстралію і Паўднёвую Карэю.

Тым часам Нурыэль Рубіні, кіраўнік даследчай фірмы Roubini Global Economics і эканаміст, які прадказаў крызіс 2007–2009 гг., папярэджвае, што гэтай восенню сусветная эканоміка можа сутыкнуцца з «самым вялікім крызісам за некалькі пакаленняў».

Rzeczpospolita звяртае ўвагу, што ў аўторак днём барэль нафты маркі WTI таргаваўся ніжэй за 100 долараў, а барэль маркі Brent каштаваў ніжэй за 103 долары. Гэта значыць, што яны былі нават працэнтаў на 9-10 танней. Распродажы былі ў асноўным звязаны з асцярогамі інвестараў перад рэцэсіяй.

Аналітыкі Citigroup мяркуюць, што нафта можа яшчэ больш патаннець у выніку эканамічнага спаду ў ключавых сусветных эканоміках. Сёлета кошт нафты можа знізіцца да 65 долараў за барэль а ў наступным да 45 долараў за барэль – прагназуюць яны.

яс