Беларуская Служба

Украіне неабходна 9 млрд долараў у месяц ад заходніх саюзнікаў, каб папоўніць дэфіцыт бюджэту

14.07.2022 16:13
Заходнія саюзнікі Кіева б'юць трывогу ў сувязі бюджэтнымі выдаткамі Украіны, бо вайна, якая доўжыцца ўжо амаль пяць месяцаў, прывяла да падзення падатковых паступленняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіне неабходна 9 млрд долараў у месяц ад заходніх саюзнікаў, каб папоўніць дэфіцыт бюджэту, заявіў эканамічны дарадчык прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Алег Усценка. У сваю Міністэрства фінансаў Украіны дэфіцыт ацэньвае ў 5 млрд долараў ЗША. Прычым гэтая сума значна большая ў параўнанні з тым, што Кіеў атрымлівае ад заходніх краін, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле Усценкі, дадатковы 4 млрд долараў штомесяц Украіне патрэбныя на працягу наступных трох месяцаў, каб пакрыць выдаткі на аварыйнае жыллё для мільёнаў людзей і рамонт пашкоджаных дамоў, а таксама для фінансавання базавага мінімальнага даходу для людзей, якія страцілі працу.

Заходнія саюзнікі Кіева б'юць трывогу ў сувязі бюджэтнымі выдаткамі Украіны, бо вайна, якая доўжыцца ўжо амаль пяць месяцаў, прывяла да падзення падатковых паступленняў, прымусіла значна павялічыць ваенныя выдаткі і спыніла экспарт збожжа, пазбавіўшы Кіеў валюты. У выніку Украіна прымушаная выдаткоўваць свае золатавалютныя рэзервы. Так, на мінулым тыдні Цэнтрабанк Украіны паведаміў, што толькі ў чэрвені ён выкарыстаў 2 млрд 300 млн долараў, або 9,3% замежных рэзерваў.

вс