Беларуская Служба

«Танна і добра»: больш за 80% расіян сумуюць па брэндах часоў СССР

15.07.2022 14:54
Расіяне засумавалі па брэндах, якія былі ў часы Савецкага Саюза. Такі вынік апытанняў грамадскай думкі, праведзеных у Расіі.
Moskwicz-408, produkowany od 1964 roku, był jednym z najpopularniejszych samochodów w czasach ZSRR.
Moskwicz-408, produkowany od 1964 roku, był jednym z najpopularniejszych samochodów w czasach ZSRR.Фота: Torsten Maue, CC BY 2.0, Wikimedia Commons

Заходнія брэнды зніклі з расійскага рынку пасля нападу Расіі на Украіну. Аказваецца, расіяне засумавалі па брэндах, якія былі ў часы Савецкага Саюза. Такі вынік апытанняў грамадскай думкі, праведзеных у Расіі.

Рэспандэнты, 87 %, заявілі, што тавары, вырабленыя ў часы СССР, былі «таннымі і якаснымі».

«Масквіч», «Волга», «Орск», «Вятка», «Бураціна» – гэтыя маркі (і многія іншыя) да гэтага часу памятаюць мільёны расіян. У часы СССР яны былі вядомыя кожнаму жыхару гэтай краіны. Пасля змены сістэмы і распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе многія старыя брэнды і вытворцы не вытрымалі канкурэнцыі на свабодным рынкам. На змену ім прыйшлі заходнія брэнды, або былі створаны новыя.

Пасля ўвядзення Захадам санкцый супраць Расіі ды вываду еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній з расійскага рынку расіяне пазбавіліся прадукцыі, якую ведалі гадамі і без якой многія з іх не ўяўляюць свайго жыцця. Утварыўся вакуум, які трэба неяк запаўняць. Пра тое, штопэўная частка расійскага грамадства сумуе па брэндах часоў Савецкага Саюза, вядома даўно. Аднак высвятляецца, што сантыменты да гісторыі адчувае большасць расейскага грамадства.

У апытанні, праведзеным навукоўцамі падмаскоўнага ўніверсітэту «Сінергія», 83% рэспандэнтаў выказаліся за аднаўленне вядомых з Савецкага Саюза брэндаў. У апытанні прынялі ўдзел 5 000 чалавек.

Здзіўляе яшчэ адна інфармацыя: на думку 87 працэнтаў апытаных, у часы СССР тавары вырабляліся «якасна і танна». Гэта інтрыгуючы адказ, таму што значная частка жыхароў сучаснай Расіі не памятае ні савецкіх часоў, ні якасці тавараў, вырабленых у СССР.

На думку рэспандэнтаў, аднаўленне старых брэндаў магло б дапамагчы расійскай эканоміцы запоўніць прабелы, выкліканыя санкцыямі і сыходам замежных кампаній з рынку, а таксама ўмацаваць расійскую эканоміку.

Расіяне хацелі б, каб вярнуліся савецкія аўтамабільныя брэнды, а таксама харчовыя. Менш за ўсё апытаныя сумуюць па бытавой тэхніцы часоў СССР.

Расійскі урад адказвае на гэты запыт: аднаўляецца вытворчасць аўтамабіляў «Масквіч». Аўтамабілі, якія вырабляюцца ў кааперацыі з кітайскімі кампаніямі, будуць рабіць на былых заводах Renault. Кітайцы будуць пастаўляць камплектуючыя для вытворчасці, а ў Расіі будуць збіраць аўто, піша Rzeczpospolita.

вх