Беларуская Служба

Азербайджан дапаможа Еўрасаюзу адмовіцца ад расійскага газу

18.07.2022 15:00
Двухбаковае пагадненне з Азербайджанам прадугледжвае да 2027 года падваенне экспарту ў Еўропу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Азербайджан дапаможа Еўрасаюзу адмовіцца ад расійскага прыроднага газу. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў падпісалі ў Баку пагадненне аб павелічэнні паставак каспійскага газу ў Еўропу.

«Мы адкрываем новую старонку ў энергетычнай супрацы з Азербайджанам», – сказала кіраўнічка Еўракамісіі. Яна дадала, што ў сувязі з выкарыстаннем Расіяй энергарэсурсаў у якасці зброі, ЕС засяродзіўся на дыверсіфікацыі паставак.

Двухбаковае пагадненне з Азербайджанам прадугледжвае да 2027 года падваенне экспарту ў Еўропу – да 20 млрд кубаметраў у год. «Еўрасаюз вырашыў адмаўляцца ад паставак з Расіі, перайсці да паставак ад больш надзейных і вартых даверу пастаўшчыкоў. Азербайджан з'яўляецца для нас ключавым энергетычным партнёрам», – заявіла Урсула фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі ў Баку. Ужо ў наступным годзе з Азербайджану ў Еўропу плануецца імпартаваць 12 мільярдаў кубаметраў газу штогод. Гэта дазволіць кампенсаваць скарачэнне паставак расійскай сыравіны.

IAR PR/нг