Беларуская Служба

Мінфін заклікае асцярожна карыстацца «крэдытнымі вакацыямі»

20.07.2022 11:31
«Крэдытнымі вакацыямі» змогуць карыстацца выключна ўладальнікі іпатэчных крэдытаў у польскай валюце.
I
Iпатэчны крэдытAlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны павінен вырашыць, ці сітуацыя, у якой ён апынуўся – гэта значыць, значнае павелічэнне памеру крэдытных узносаў у адносінах да яго даходаў – сапраўды патрабуе «крэдытных вакацыяў», кажа ў размове з выданнем «Dziennik Gazeta Prawna» міністр фінансаў Магдалена Жачкоўска.

Паводле кіраўнічкі Мінфіна, група пазычальнікаў, якія маюць права скарыстацца «крэдытнымі вакацыямі», складае прыкладна 2 мільёны чалавек. «Кожны з іх можа скарыстацца гэтай магчымасцю. Але я заклікаю прымаць рашэнні асцярожна. Трэба памятаць, што гэта толькі перапынак у выплаце крэдытных узносаў», – нагадала Жачкоўска і дадала, што крэдыт і так трэба будзе вяртаць толькі пазней. Калі кліент падасць заяўку на «крэдытныя вакацыі», то ў дадзеным месяцы ён не будзе прымушаны пералічаць крэдытны ўзнос і працэнты, але агульны тэрмін выплаты ўсяго крэдыту прадаўжаецца. Тым часам не вядома, як будзе выглядаць нашая фінансавая сітуацыя ў будучыні, а іпатэчныя крэдыты, як правіла, даюцца на шматгадовыя тэрміны, нагадвае «Dziennik Gazeta Prawna».

Надоечы прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў адмысловы законапраект аб «крэдытных вакацыях» з мэтай дапамогі крэдытаатрымальнікам у сувязі з рашучым ростам працэнтных ставак, то бок таксама штомесячных крэдытных узносаў. «Крэдытныя вакацыі» дазваляюць адтэрмінаваць восем узносаў іпатэчнага крэдыту да канца наступнага года. Уладальнікі іпатэчных крэдытаў змогуць падаць заяўку на «крэдытныя вакацыі» як асабіста ў сваім банку, так і шляхам электронных сродкаў. Прыпыніць выплаты можна будзе ўжо са жніўня бягучага года. Аднак «крэдытнымі вакацыямі» змогуць скарыстацца выключна ўладальнікі іпатэчных крэдытаў у польскай валюце, якія былі ўзятыя на жылую нерухомасць.

аз

Крэдытаатрымальнікі ў Польшчы змогуць скарыстацца «крэдытнымі вакацыямі»

19.07.2022 09:33
Аднак згаданая прапанова накіраваная выключна для тых, хто ўзяў крэдыт у польскай валюце.