Беларуская Служба

Украіна зможа прадаць ураджай збожжа на 10 млрд долараў ЗША

23.07.2022 09:50
Украіна і Расія падпісалі ў Стамбуле пагадненне аб бяспечным экспарце ўкраінскага збожжа праз Чорнае мора. 
Сустрэча ў Стамбуле па пытанні экпарту ўкраінскага збожжафота: PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падпісанне пагаднення аб зняцці блакады з украінскіх партоў магло б зменшыць харчовы крызіс, выкліканы дзеяннямі Расіі, і прадухіліць сусветную катастрофу голаду. Ён адзначыў, што расійскі бок можа прабаваць дыскрэдытаваць украінскія і міжнародныя высілкі па экспарце ўкраінскага збожжа.

У сваім выступе прэзідэнт Украіны адзначыў, што дзякуючы дамове Украіна зможа экспартаваць мінулагодні і сёлетні ўраджай:

- Каля 20 млн тон збожжа мінулага года пойдзе на экспарт. Таксама можна будзе прадаць сёлетні ўраджай – ён ужо збіраецца. Гэта даходы фермераў, усяго аграпрамысловага комплексу і дзяржаўнага бюджэту. Гэта працоўныя месцы. Гэта сродкі на пасяўную наступнага года. Цяпер у нас збожжа прыкладна на 10 мільярдаў долараў.

Украіна і Расія падпісалі ў Стамбуле пагадненне аб бяспечным экспарце ўкраінскага збожжа праз Чорнае мора. У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, міністр транспарту Украіны Аляксандр Кубакоў, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу. Украіна наўпрост ніякіх дакументаў з Расіяй не падпісвала – яна падпісала дакумент з ААН і Турцыяй, а Расія з імі падпісала ідэнтычны дакумент.

IAR PR/нг