Беларуская Служба

Урад Польшчы імкнецца да поўнай адбудовы суднабудаўнічай, партовай і марской прамысловасці

26.07.2022 13:09
Аб гэтым казаў прэм'ер-міністр Матевуш Маравецкі падчас сустрэчы з жыхарамі прымарскога Вейгераўскага павету.
Gdańsk
GdańskShutterstock

Прэм'ер-міністр Матевуш Маравецкі казаў аб гэтым падчас сустрэчы з жыхарамі прымарскога Вейгераўскага павету. Ён падкрэсліў, што ўжо выдзелена мільярды злотых, у тым ліку на паглыбленне фарватару ў Шчэцін, на хвалярэз і дафінансаваннем партоў.

«Такой буйной галіны патрэбна больш часу», – сказаў прэмʼер-міністр:

- Я магу даць слова, што калі палякі акажуць нам давер і аддадуць дзяржаўнае стырно на выбарах у 2023 годзе, гэта будзе знаходзіцца ў першай пяцёрцы маіх прыярытэтаў. Поўная адбудова марской прамысловасці і караблебудавання.

Прэмʼер-міністр Маравецкі дадаў, што большая частка суднабудаўнічай прамысловасці была змарнаваная папярэднімі ўрадамі, а інжынеры і тэхнікі былі выцесненыя за межы Польшчы на нарвежскія, нямецкія і французскія верфі.

Сустрэча ў Вейхерове адбылася ў рамках цыкла «Пагаворым пра Польшчу», падчас якога прэмʼер-міністр і найважнейшыя палітыкі ПіС наведваюць гарады і мястэчкі краіны, каб паразмаўляць пра бягучую сітуацыю ў краіне і планы ўрада. Такім чынам урад і кіроўная партыя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у наступным годзе.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі