Беларуская Служба

Старшыня НБП: Польская эканоміка з лішкамі кампенсавала страты ад пандэміі

26.07.2022 14:20
Старшыня НБП дадаў, што рост коштаў будзе цяжка спыніць
NBP zawiadomi prokuraturę ws. Tuska. Politycy podzieleni
NBP zawiadomi prokuraturę ws. Tuska. Politycy podzieleniNarodowy Bank Polski/Twitter

Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы Адам Глапіньскі заявіў, што польская эканоміка з лішкамі кампенсавала страты ад пандэміі. Пра гэта ён казаў у Сейме, падчас справаздачы аб дзейнасці Нацбанку Польшчы ў 2021 годзе.

Адам Глапіньскі падкрэсліў, што валавы ўнутраны прадукт Польшчы больш чым на 8 працэнтаў перавысіў да пандэмічны ўзровень, дасягнуўшы росту на 8,5 працэнта ў першым квартале гэтага года:

- У нас невялікае беспрацоўе і карысная сітуацыя на працоўным рынку. Гэта вялікі поспех палякаў, які не даацэньваюць у краіне, за тое даацэньваюць за мяжой. Праўда ў наступных кварталах мы прагназуем зніжэнне дынамікі ВУП, дарэчы як ва ўсёй Еўропе і цэлым свеце. Аднак у другой палове наступнага году зноў чакаецца паскарэнне эканамічнага росту. У дадзеных умовах НБП у гэтым годзе працягваў заціскаць грашовую палітыку, таму што нашым прыярытэтам з'яўляецца зніжэнне інфляцыі.

Старшыня НБП дадаў, што рост коштаў будзе цяжка спыніць, бо гэта глабальная праблема, з якой сутыкаюцца найважнейшыя эканомікі свету.

IAR/яс