Беларуская Служба

Змяншаюцца тэндэнцыі ў сферы аплаты працы. Працадаўцы не спяшаюцца падвышаць заробкі

02.08.2022 16:30
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

У апошні час магчымасці падвысіць заробак сваім работнікам разглядаюць толькі 46 % працадаўцаў, у той час як у першай палове года такія намеры мелі 83 % працадаўцаў. Гэта вынікі даследавання агенцыі Hays Poland, якія публікую Rzeczpospolita. У асноўным яны датычацца сярэдніх і буйных кампаній.

Гэта, вядома, не азначае, што кампаніі спынілі барацьбу за супрацоўнікаў або што апошнія перасталі патрабаваць павышэння заработнай платы ў адказ на рост інфляцыі і кошту жыцця. Наадварот, ціск на заработную плату цяпер рэкордна моцны.

- Кампаніі ўвесь час спрабуюць адказаць на гэты ціск, але вельмі часта гэта патрабуе ад іх змены бізнес-стратэгіі – тлумачыць Агнешка Петрасік (Agnieszka Pietrasik), выканаўчы дырэктар Hays Poland. – У другім паўгоддзі варта чакаць, што падвышэнні заробкаў будуць мець даволі эпізадычны характар і часцей будуць закранаць асобных работнікаў, – дадае яна. Гаворка ідзе перш за ўсё пра спецыялістаў, лепшых спецыялістаў, якіх кампаніі хочуць утрымаць.

У сітуацыі, калі эканоміка дэманструе запаволенне, стан прадпрыемстваў пагаршаецца, адпаведна, змяншаюцца магчымасці да падвышэння заробкаў, гаворыцца ў даследаванні Hays Poland.

Запаволенне эканомікі ў Польшчы і ў ЕС ідзе вялікімі крокамі, затраты бізнесу растуць, а попыт на іх тавары і паслугі падае. Самі работнікі адчуваюць, што эканамічная сітуацыя ў краіне пагаршаецца. Расце таксама агульная нявызначанасць на рынку працы, у выніку змяншаецца цякучка кадраў, а значыць, менш людзей, якія маюць намер сысці ў іншую кампанію, каб атрымаць большы заробак, піша Rzeczpospolita.

вх