Беларуская Служба

Судны з замежным вугалем прыбываюць у Польшчу

02.08.2022 15:11
Плануецца, што да канца кастрычніка PGE і іншыя энергетычныя кампаніі імпартуюць больш за 12 мільёнаў тон вугалю. 
Аўдыё
  • Судны з замежным вугалем прыбываюць у Польшчу; Зліліся польскія паліўныя канцэрны PKN Orlen і Lotos; Некалькі рэгіёнаў Польшчы знаходзяцца сярод лідараў Еўропы па колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва
Судны з замежным вугалем прыбываюць у Польшчуshutterstock/ LETOPISEC

Першае судна з замежным вугалем, закантрактаванае энергетычнай кампаніяй Polska Grupa Energetyczna PGE, ужо ў Польшчы. Кампанія замовіла 700 тысяч тон вугалю, плануецца дадаткова заказаць 2,5 мільёна тон.

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва паведаміла, што большая частка вугалю, які будзе пастаўляцца ў Польшчу з-за мяжы, ужо закантрактаваная.

- Мы плануем купіць нават больш вугалю, чым патрэбна. Вялікая частка гэтага вугалю ўжо закантрактавана. Да паловы ліпеня ў Польшчу даплыло 3 мнл тон. Падпісаныя кантракты агулам тычацца 7 млн тон. У рамках Міністэрства інфраструктуры працуе адмыслова створаны калектыў па справах лагістыкі, які кожны дзень сустракаецца для таго, каб вугаль не чакаў у партах і каб размеркаванне адбывалася без збояў.

Анна Москва таксама паведаміла, што Польшча імпартуе вугаль у асноўным з Калумбіі і Інданезіі, ёсць таксама пастаўкі з Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Танзаніі і ЗША.

Плануецца, што да канца кастрычніка PGE і іншыя энергетычныя кампаніі імпартуюць больш за 12 мільёнаў тон вугалю. Некаторая частка будзе прызначана для электрастанцый, а некаторая – для індывідуальных кліентаў. Урад запэўнівае, што вугалю будзе дастаткова.

Нагадаем – у 2020 годзе Польшча купіла за мяжой 13,2 млн тон каменнага вугалю – у тым ліку 9,5 млн тон у Расіі, а ў 2021 з Расіі імпартавала – каля 6 млн тон. Цяпер Еўропа адмаўляецца ад расійскага вугалю.

Паводле эканамічнага выдання Forsal.pl, у 2021 годзе ў ЕС было здабыта 57 мільёнаў тон каменнага вугалю (-79% у параўнанні з 1990 годам). З тых часоў колькасць краін-членаў, якія здабываюць каменны вугаль, таксама скарацілася з 13 у 1990 годзе да ўсяго 2 у 2021 годзе. Апошнімі вытворцамі вугалю ў ЕС з'яўляецца Польшча, на долю якой у мінулым годзе прыпадала 96% здабычы вугалю агульнай здабычы вугалю ў ЕС) і Чэхіі з 4 працэнтамі ўдзелу ў вытворчасці.

Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле

яс


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі