Беларуская Служба

З наступнага года палякаў чакае павелічэнне мясцовых збораў і падаткаў

10.08.2022 12:37
Міністэрства фінансаў апублікавала зводныя памеры мясцовых падаткаў і збораў на 2023 год.
Аўдыё
  • Польскія прадпрымальнікі, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне атрымаюць дзяржаўныя субсідыі; Урад дапаможа палякам з платамі за абаграванне дамоў; З наступнага года палякаў чакае павелічэнне мясцовых збораў і падаткаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Эксперт у галіне дзяржаўных фінансаў Пётр Юшчык паведаміў, што яны павялічацца на ўзровень інфляцыі за першае паўгоддзе гэтага года, то бок на 11,8 працэнта:

- Сярод іншага, у 2023 годзе падаткі за валоданне ўласнай кватэрай павялічацца на 11 грошаў за адзін квадратны метр, а за памяшканні для прадпрымальніцкай дзейнасці – на 3,04 злотых.

Міністэрства фінансаў вызначыла максімальныя стаўкі падаткаў і збораў. Органы мясцовага самакіравання не абавязаны прымяняць верхнія стаўкі, указаныя ў пастанове.

Аднак, трэба адзначыць, што асноўная муніцыпальная адзінка – у Польшчы гэта гміна, – плаціць 500+ на дзяцей, клапоціцца пра дарогі ў мікрараёнах, кладзе тратуары, кіруе сістэмай гарадскога транспарту, фінансуе пачатковыя школы і ахову здароўя, адказвае за сацыяльную дапамогу і збор камунальных адходаў.

Сродкі на гэта муніцыпалітэты атрымліваюць з падаткаў і дзяржаўных субсідый.

У 2023 годзе палякі будуць плаціць больш не толькі за асноўныя мясцовыя падаткі, але і, напрыклад, за сабаку, дзе падатак можа павялічыцца на 16 злотых (3,5 еўра). У гэтым годзе максімум вызначаны на 135 злотых ( 28 еўра). Але не ўсе гміны бяруць гэты падатак, не збіраюць яго, напрыклад, у Варшаве, Познані, Катавіцах, Плоцку.

Вырасце таксама мясцовы турыстычны падатак у курортах. Максімальная сума можа быць на ўзроўні 5,40 злотых (1,15 еўра) за суткі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі