Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

16-гадовы расіянін арыштаваны ў Варшаве. Ён пагражаў забіць сваіх аднакласнікаў

16.11.2026 12:30
Адміністрацыя школы паведаміла функцыянерам пра трывожныя паводзіны вучня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0

16-гадовы грамадзянін Расіі быў арыштаваны пасля таго, як пагражаў масавым забойствам вучням і адміністрацыі школы ў варшаўскім раёне Урсынаў (Ursynów). Па рашэнні сямейнага суда, падлетак быў змешчаны ў Цэнтр выхавання моладзі на тры месяцы.

Згодна з заявай паліцыі, адміністрацыя школы паведаміла паліцыянтам пра трывожныя паводзіны вучня, заявіла Марта Габэрска (Marta Haberska) з Раённай камендатуры паліцыі Варшава ІІ.

— У адказ на паведамленне адміністрацыі школы функцыянеры неадкладна прынялі адпаведныя меры. У тым ліку яны канфіскавалі тэлефон падлетка, у якім знайшлі кантэнт, які прасоўвае фашызм. У сувязі з узростам падлетка справа была накіравана ў сямейны суд, — заявіла Марта Габэрска.

Паводле паліцыі, 16-гадовы падлетак пагражаў сваім аднакласнікам і адміністрацыі школы забойствам вялікай колькасці людзей. Ён таксама апублікаваў у сацсетках свае фотаздымкі з нажом і прадметамі, падобнымі на зброю.

Матэрыялы, сабраныя паліцыяй, тычацца пагроз і кантэнту, знойдзенага ў тэлефоне. Расследаванне таксама ўключае падазрэнні ў здзяйсненні злачынства сэксуальнага характару.

IAR/аз