Беларуская Служба

Больш за 2,5 тысячы безбілетнікаў – гэта маладыя людзі ва ўзросце да 18 гадоў

16.08.2022 13:01
Амаль 400 тысяч чалавек не заплацілі штраф за карыстанне грамадскім транспартам без білета.
A
AўтобусPhoto: balticmedia /pixabay.com/CC0 Public Domain

Менавіта таму яны былі ўнесеныя ў Нацыянальным рэестр даўгоў. Больш за 2,5 тысячы безбілетных пасажыраў – маладыя людзі ва ўзросце да 18 гадоў.

Прэс-сакратар Нацыянальнага рэестру даўгоў Анджэй Куліг(Andrzej Kulig) кажа, што большасць маладых «зайцоў» не ведаюць, што безбілетная язда і неаплата штрафу можа мець далейшыя наступствы:

- Гэта вельмі дрэнны прыклад, паколькі пашаны прынцыпаў і адказнасці мы вучымся змалку. Між тым, згаданыя маладыя людзі ўваходзяць у дарослае жыццё, часта з немалым доўгам. Калі яны пойдуць у краму, купіць што-небудзь у растэрміноўку, то акажацца, што гэта немагчымае, паколькі яны даўжнікі.

Большасць маладых безбілетнікаў (ажно 55 працэнтаў) – дзяўчаты. За апошнія 5 гадоў колькасць маладых «зайцоў» сярод даўжнікоў павялічылася ажно ў 140 разоў. Пры гэтым 2/3 дарослых даўжнікоў-безбілетнікаў – гэта мужчыны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі