Беларуская Служба

Недахоп збожжа ў свеце – шанец для польскіх фермераў

23.08.2022 10:01
Сёлета польскія фермеры намалоцяць больш за 32 мільёны тон збожжа, лічыць Міністэрства сельскай гаспадаркі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства сельскай гаспадаркі ацэньвае, што сёлета польскія фермеры намалоцяць больш за 32 мільёны тон збожжа. Гэта азначае, што рэкорду не будзе, але і неўраджаю не будзе таксама. У міністэрстве адзначаюць, што такі вынік абумоўлены мясцовай засухай.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтру падтрымкі сельскай гаспадаркі Марцін Вроньскі(Marcin Wroński) сказаў, што сёлета ў свеце трэба чакаць адмоўнага балансу збожжа, таму і польскае збожжа будзе карыстацца зацікаўленнем імпарцёраў:

- Меншага ўраджаю трэба чакаць у ЗША, у Еўрасаюзе – гэта вынік засухі. Ва Украіне ўраджай будзе на 40 працэнтаў меншы ў параўнанні з мінулымі гадамі. У Індыі ўраджай будзе меншы на каля 20 мільёнаў тон… Большага ўраджаю чакаюць у Канадзе і Расіі. Аднак сусветны баланс будзе адмоўны. Таму, цягам бліжэйшых месяцаў, попыт на польскую пшаніцу вырасце.

Марцін Вроньскі падкрэсліў, што за апошнія гады фермеры ў Польшчы значна павялічылі свае магчымасці захоўвання збожжа. Паводле яго ацэнак, зараз гэта 24 мільёны тон. Для параўнання, на дзяржаўных складах кампаніі Elewarr можна захоўваць 700 тысяч тон.

Паводле Марціна Вроньскага, гэта дазволіць фермерам прадаваць збожжа ў найбольш спрыяльны момант.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Падпісаныя пагадненні аб вывазе ўкраінскага збожжа

22.07.2022 18:30
Вываз збожжа будзе ажыццяўляцца з партоў Адэса, Чарнаморск, Паўднёвы.