Беларуская Служба

Праз тыдзень у гарадку Карпач пачнецца XXXI эканамічны форум

30.08.2022 11:02
Найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачнецца 6 верасня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вайна ва Украіне, падтрымка і аднаўленне ўкраінскай эканомікі, а таксама змены клімату і энергетычны крызіс – гэта галоўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас XXXI эканамічнага форуму ў гарадку Карпач на поўдні Польшчы. Найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачнецца 6 верасня.

Арганізатары падрыхтавалі больш за 400 дыскусійных панэляў. Старшыня Праграмнай рады Эканамічнага форуму Зыгмунт Бэрдыхоўскі(Zygmunt Berdychowski) паведаміў, што сёлетні форум пройдзе пад лозунгам «Еўропа перад абліччам новых выклікаў»:

- Абмяркоўвацца будуць выклікі звязаныя з новай архітэктурай бяспекі, наступствамі расійскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама выклікі, звязаныя рэалізацыяй амбітнага кліматычнага пакета. Ва ўсіх згаданых галінах расійская вайна выклікала сур’ёзныя змены.

У дыскусійных панэлях і дэбатах возьмуць удзел, між іншым, прадстаўнікі ўрадаў, палітыкі, эканамісты, эксперты, прадпрымальнікі з Польшчы і з-за мяжы. Усяго ў Карпач прыедзе больш за 5 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 200 гасцей з Украіны. Форум арганізаваны Фондам «Інстытут усходніх даследаванняў».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі