Беларуская Служба

Справаздача: 24 працэнты кампаній у Польшчы плануюць павялічыць занятасць, столькі ж - скарачаць

13.09.2022 10:30
Найбольш новых супрацоўнікаў жадаюць працаўладкаваць кампаніі ў паўднёва-заходняй, цэнтральнай і паўночнай частках Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

24 працэнты кампаній у Польшчы плануюць павялічыць занятасць, столькі ж – скарачаць. Амаль палова кампаній (48%) хоча пакінуць колькасць супрацоўнікаў без зменаў. 4 працэнты кампаніяў не маюць канкрэтных планаў працаўладкавання ў бліжэйшым часе. Паводле справаздачу ManpowerGroup, бліжэйшыя тры месяцы стануць перыядам стабілізацыі на рынку працы.

Паводле аналітыкаў, росту занятасці можна чакаць у 5 з 10 аналізаваных сектараў эканомікі, у прыватнасці ў банкаўскім і фінансавым сектарах, сектары ІТ, тэхналогіі, тэлекамунікацыі, камунікацыі і СМІ. Нязначны рост занятасці прагназуецца таксама ў сферы аптовага і рознічнага гандлю, а таксама адукацыі, аховы здароўя і дзяржаўнага кіравання.

Звальненні плануюць працадаўцы ў пяці астатніх галінах эканомікі, сярод якіх: базавая вытворчасць, будаўніцтва і прамысловая вытворчасць.

Найбольш новых супрацоўнікаў жадаюць працаўладкаваць кампаніі ў паўднёва-заходняй, цэнтральнай і паўночнай частках краіны. Працадаўцы з усходніх рэгіёнаў Польшчы ў найбліжэйшым квартале не плануюць змен у занятасці. У сваю чаргу скарачэнні працоўных месцаў бяруць пад увагу прадпрыемствы з паўднёвай і паўночна-заходняй частaк Польшчы.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча і Славакія плануюць развіваць сумесныя транспартныя праекты

13.09.2022 08:35
Польска-славацкае супрацоўніцтва ў гэтай галіне абмеркавалі міністры інфраструктуры і транспарту абедзвюх краін.