Расійскі газавы гігант «Газпрам» атрымае сёлета прыбытак прыкладна ў 100 мільярдаў долараў, і гэта на 85% больш, чым летась. Нягледзячы на скарачэнне рэалізаванага ў Еўропу газу, высокая цана на энерганосьбіт паспрыяла агромністым прыбыткам расійскай дзяржаўнай карпарацыі, піша польскі партал energetyka24.com.
Пасля паступовага скарачэння патоку па ключавым маршруце ў Германію на працягу ўсяго лета, «Газпром» заявіў, што газаправод Nord Stream застанецца закрытым на нявызначаны час. Крэмль абвінаваціў у гэтай сітуацыі санкцыі Захаду.
Скараціўшы пастаўкі ў Еўропу, «Газпром» падвысіў цэны на прыродны газ у тры разы у параўнанні з мінулым годам, і менавіта гэта дазволіла ў фінансавым плане кампенсаваць меншы аб'ём пракачанага ў Еўропу газу.
31 жніўня - на момант адключэння патоку Nord Stream 1, па ім штодня прапаноўвалася 32 мільёны м3 газу і гэта складала каля 3% ад агульных паставак у Еўропу. Нягледзячы на тое, што гэтая доля невялікая, яе трэба будзе замяніць даражэйшай сыравінай
Па стане на 2 верасня астатнія расійскія пастаўкі газу ў Еўропу складалі каля 7% ад агульнага спажывання на еўрапейскім рынку, уключаючы пастаўкі звадкаванага газу. Летась доля расійскага газ у гэты самы перыяд складала аж траціну ад ўсіх паставак.
ЕЗ хоча абмежаваць даходы Пуціна ад газу. Еўрапейская камісія прапанавала абмежаваць цэны на расійскі газ разам з шэрагам іншых рашэнняў, накіраваных на барацьбу з энергетычным крызісам. Уладзімір Пуцін прыгразіў Захаду, што Расія спыніць пастаўкі ўсіх энерганосьбітаў у Еўропу, калі Брусель і яго заходнія саюзнікі ўвядуць абмежаванне коштаў на расійскую нафту і прыродны газ.
Некалькі краін-членаў ЕЗ выступаюць супраць плана Еўракамісіі па абмежаванні цаны на расійскі газ, баючыся, што Пуцін у адказ цалкам спыніць пастаўкі газу ў Еўропу.
energetyka24.com/ez