Беларуская Служба

Польшчы патрэбны эфектыўны порт у Эльблёнгу

20.09.2022 09:46
Нагадваем, у апошнюю суботу быў адкрыты суднаходны канал праз Балтыйскую касу.
У апошнюю суботу быў адкрыты суднаходны канал праз Балтыйскую касуPAP/Adam Warżawa

Польшчы патрэбны марскі порт у Эльблёнгу, пераконвае дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Збігнеў Кузмюк (Zbigniew Kuźmiuk). Паводле палітыка, згаданы порт мог бы дапаўняць буйныя парты ў Гданьску і Гдыні, то бок браць на сябе частку меншых грузаў. Збігнеў Кузмюк таксама зазначыў, што, калі б сёння порт у Эльблёнгу працаваў эфектыўна, то не было б праблем з імпартам вугалю ў Польшчу:

- Калі б зараз порт у Эльблёнгу і канал дзейнічалі эфектыўна, то ў нас не было б праблем з пастаўкамі вугалю. Згаданым шляхам у Эльблёнг можна было б рэгулярна пастаўляць 50 тысяч тон. Зараз абслугоўванне вуглявозаў складанае, паколькі Польшча доўгі час не імпартавала такой колькасці вугалю марскім шляхам. Порт у Эльблёнгу вырашыў бы праблему.

Нагадваем, у апошнюю суботу быў адкрыты суднаходны канал праз Балтыйскую касу, які злучае Вісліньскі заліў з Гданьскай бухтай. Гэта толькі першы этап буйнога праекта, які ахоплівае таксама паглыбленне Калінінградскага заліва і ракі Эльблёнг разам з доступам да порта ў Эльблёнгу. Усё плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2023 годзе. Кошт інвестыцыі складзе 2 мільярды злотых.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З нядзелі канал праз Балтыйскую касу адкрыты для руху плаўсродкаў (ФОТА)

19.09.2022 12:31
Упершыню ў гісторыі яны змогуць уплываць на Віслінскі заліў у абыход расейскай прыбярэжнай зоны.