Беларуская Служба

Сярэднія заробкі на прадпрыемствах у Польшчы ў жніўні выраслі на 12,7 працэнта

20.09.2022 12:13
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя аб заробках і занятасці на прадпрыемствах у Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэднi заробак на прадпрыемствах у Польшчы ў жніўні вырас на 12,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года і склаў больш за 6 583 злотыя (з улікам падаткаў і збораў) – гэта амаль 1 398 еўра, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У параўнанні з ліпенем сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах знізілася на 2,9 працэнта.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года занятасць вырасла на 2,4%. У параўнанні з папярэднім месяцам сярэдняя занятасць знізілася на 0,1%.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

40 працэнтаў палякаў восенню не плануюць буйных выдаткаў

20.09.2022 08:45
Палякі адмаўляюцца ад большых выдаткаў з-за інфляцыі і звязанай з ёй нявызначанасці, кажуць эксперты.