Беларуская Служба

Урад рыхтуе 50-працэнтны падатак на надзвычайны прыбытак прадпрыемстваў

27.09.2022 13:12
Даходы ад гэтага падатку ўрад мае намер прызначыць на замарожванне рэзкага росту коштаў на электраэнергію ў Польшчы.
.
Грошы.Photo:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Хутчэй за ўсё гэта будзе дадатковы падатак, акрамя звычайнага CIT, які плацяць юрыдычныя асобы.

Плануецца, што падаткам будуць абкладзеныя энергетычныя кампаніі, у тым ліку дзяржаўныя гіганты. Аднак выплата падатку можа быць для іх адтэрмінавана ў звязку са складанай сітуацыяй энергетычнага сектара.

Вялікая верагоднасць, што новую даніну будуць плаціць усе прадпрыемствы, у якіх працуе больш за 250 чалавек.

«Гэта вельмі высокі падатак, які дасць дзяржбюджэту 13,5 мільярдаў злотых», адзначыў міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін, які называе сябе аўтарам 50-працэнтнага падатку на надзвычайны прыбытак. Ён распавёў, каму будуць перададзеныя, атрыманыя такім чынам фінансавыя сродкі.

- Гэта школы, шпіталі, ВНУ, садкі, дамы састарэлых. Грошы атрымаюць таксама муніцыпальныя адзінкі, бо мы ведаем як высока растуць цэны, напрыклад, на вулічнае асвятленне, ці расходы на іншыя, важных для насельніцтва, справы. Я таксама ўнёс прапанову ў Раду міністраў замарозіць цэны электраэнергіі для гэтых карыстальнікаў на ўзроўні 620 злотых за Мегаватгадзіну.

На падрыхтоўку адпаведнага законапраекту аб 50-працэнтным падатку на надзвычайны прыбытак прадпрыемстваў патрабуецца некалькі тыдняў, заявіў Сасін.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі