Беларуская Служба

Індэкс дзелавой актыўнасці для польскай прамысловасці вырас да 43 пунктаў

04.10.2022 08:02
Тым не менш, у верасні – сёмы месяц запар – назіралася зніжэнне новых заказаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

У верасні індэкс дзелавой актыўнасці (Purchasing Managers’ Index) для польскай прамысловасці вырас да 43 пунктаў. У жніўні ён складаў 40,9 пункта. Такую інфармацыю апублікавала S&P Global. Сэбаст'ян Сайнаг(Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута кажа, што песімістычныя настроі бачныя па ўсёй Еўропе:

- Аналітыкі ў сваім каментары звяртаюць увагу на падзенне настрояў, датычных як будучых заказаў, так і бягучай вытворчасці. Меншы аптымізм назіраецца таксама, калі гаворка ідзе пра будучае працаўладкаванне. Прадпрымальнікі бачаць падзенне спажывання. Чарговая праблема – рост коштаў. На перспектывы адмоўна ўплывае рост цаны энергіі і боязі адносна магчымых перапынкаў у ейных пастаўках зімой.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што ў верасні польскі прамысловы сектар усё яшчэ скарачаўся. Яны паказвалі, што эканамічныя ўмовы былі неспрыяльнымі для вытворцаў, інфляцыя высокая, а працоўныя месцы ў прамысловасці хутка скарачаюцца. Больш за тое, у верасні – сёмы месяц запар – назіралася зніжэнне новых заказаў.

Індэкс дзелавой актыўнасці выяўляецца ў балах. Больш за 50 балаў азначае, што кампаніі плануюць пашырэнне дзейнасці. У той жа час індэкс, які складае менш чым 50 балаў сведчыць аб зніжэнні іх эканамічнай актыўнасці.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Урад рыхтуе 50-працэнтны падатак на надзвычайны прыбытак прадпрыемстваў

27.09.2022 13:12
Даходы ад гэтага падатку ўрад мае намер прызначыць на замарожванне рэзкага росту коштаў на электраэнергію ў Польшчы.