Беларуская Служба

«Гэта будзе самы цяжкі сезон у гісторыі». Цэны на электраэнергію разбураюць гарналыжныя курорты ў Польшчы

05.10.2022 16:03
Не некалькі сотняў, а некалькі тысяч злотых за 1 МВт-гадзіну – такія прапановы цэнаў на электраэнергію атрымліваюць уладальнікі польскіх гарналыжных курортаў.
Podhale. Zdjęcie ilustracyjne
Podhale. Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Marek Szumlas

Толькі падрыхтаваць снег на схіле – гэта выдаткі ажно 300 тысяч злотых! Энергетычны крызіс моцна б'е па лыжнай індустрыі. Вялікае падвышэнне цэнаў на электраэнергію моцна б’е па ўладальніках бізнесаў, звязаных з гарналыжным адпачынкам.

- Гэта будзе самы складаны сезон у гісторыі нашага бізнесу. Застаюцца толькі пытанні, – гаворыць Міхал Глонэк, уладальнік гарналыжнага курорта Длуга Паляна ў Новым Таргу. – Дагэтуль я плаціў за 1 МВт-г 310 злотых. Прапановы коштаў на энергію, якія я маю на стале, варʼіруюцца ад 2300 да 2700 злотых. Гэта не 300-працэнтны рост. Гэта – 700 працэнтаў!

Тым часам гарналыжныя курорты ў Падгале і на славацкім баку Татраў заахвочваюць браніраваць даты на зіму, папярэджваючы пра сурʼёзнае павышэнне коштаў на паслугі.

Гарналыжныя курорты ўжо рыхтуюцца да зімовага сезону. Правяраецца абсталяванне і сістэмы снегападрыхтоўкі.

У Татрах традыцыйна лыжны сезон пачнуць у першы тыдзень снежня ў Ясне, адкрыўшы новую чыгунку, якая злучыць Белую Пуць з Прыегібай.

– Гэта будзе сезон выжывання, – кажуць уладальнікі гарналыжных курортаў на фоне рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты. Цэны на квіткі, безумоўна, будуць вышэйшымі, мяркуецца, што падаражэюць на 15-20%, дарослы чалавек павінен будзе заплаціць каля 170 злотых за адзін дзень на схіле.

Матэрыялы па тэме чытайце ў Gazeta Wyborcza.

вх