Беларуская Служба

Расія можа планаваць дыверсію супраць нарвежскай энергетычнай інфраструктуры

06.10.2022 11:09
Сілы НАТА павінны павялічыць сваю прысутнасць вакол марской інфраструктуры Нарвегіі і ўзмацніць маніторынг тэрыторыі вакол яе.
Ілюстрацыйны здымакфота: evgenii mitroshin/ Shutterstock

Расія можа планаваць дыверсію нарвежскай газаздабыўной інфраструктуры – чытаем на сайце biznesalert.pl. Гэта было б магутным рычагом уплыву на Еўропу, якая з усіх сілаў спрабуе абысціся без расійскага газу. Адсутнасць газавых рэсурсаў з Нарвегіі, якая ў значнай ступені ўзяла на сябе ролю вядучага еўрапейскага пастаўшчыка, прымусіла б Захад сесці за стол перамоваў з Расіяй. Такім чынам Пуцін мог бы легітымізаваць анексію чатырох украінскіх абласцей.

Усё часей паведамляюць пра заўважаныя беспілотнікі каля дацкіх, галандскіх і нарвежскіх газаздабыўных платформаў. На думку Томаса Уорыка (Thomas Warrick), эксперта Цэнтра стратэгіі і бяспекі (Scowcroft Center for Strategy and Security), гэта можа сведчыць пра зацікаўленасць Расіі ў пашкоджанні інфраструктуры, асабліва нарвежскай. Патэнцыйнае знішчэнне платформаў або газаправодаў, якія пастаўляюць газ, канчаткова дэстабілізуе заходнюю энергетычную сістэму.
Заходнія краіны тады былі б вымушаныя весці перамовы з Расіяй аб пастаўках газу, якія могуць адбывацца па адзінай непашкоджанай нітцы газаправоду Паўночны паток-2. Пуцін, безумоўна, выкарыстаў бы гэтую сітуацыю ў сваіх інтарэсах.

Дзейнасць беспілотнікаў вакол нарвежскіх установак Equinor небяспечная. Уорык тлумачыць, што заўважаныя аб'екты не могуць быць грамадзянскага паходжання. Платформы знаходзяцца занадта далёка ад берага, каб беспілотнікі аматараў маглі да іх дабрацца. Тым больш, што для гэтага спатрэбіцца спадарожнікавая навігацыя і ўменне кіраваць беспілотнікам з палубы карабля.

На думку эксперта, сілы НАТА павінны павялічыць сваю прысутнасць вакол марской інфраструктуры Нарвегіі і ўзмацніць маніторынг тэрыторыі вакол яе.

нг