Беларуская Служба

Эксперты: У бліжэйшыя месяцы рост цэнаў у крамах запаволіць

11.10.2022 12:10
У бліжэйшыя месяцы адбудзецца спад спажывання – палякі пачнуць эканоміць, лічыць спецыялісты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшыя месяцы цэны ў крамах будуць павышацца, але гэты рост стане больш павольным, чым у першым паўгоддзі, лічаць эксперты Вышэйшай банкаўскай школы.

Нагадваем, паводле апошняга «Індэкса коштаў у рознічных крамах », у верасні за тыя ж самыя пакупкі трэба было заплаціць у сярэднім на 24,1 працэнта больш, чым годам раней. Сярод 12 аналізаваных катэгорый тавараў толькі адна падаражэла менш чым на 10 працэнтаў. Гаворка ідзе пра садавіну і гародніну. Цэны на цукар выраслі на 100% у параўнанні з мінулым годам.

На думку экспертаў Вышэйшай банкаўскай школы, трэба чакаць, што кожныя наступныя пакупкі цягам бліжэйшых тыдняў і месяцаў будуць даражэйшыя. Хоць кошты не будуць ужо расці такімі хуткімі тэмпамі, як у першым паўгоддзі бягучага года.

Паводле эканаміста Эдыты Вайтылы з Вышэйшай банкаўскай школы ў Познані, дынаміка росту коштаў у верасні была вынікам некалькіх праінфляцыйных фактараў.

«Мы мелі справу галоўным чынам з інфляцыяй прапановы, то бок вялікім дысбалансам на рынках тавараў і паўфабрыкатаў. Акрамя таго, слабы курс злотага, які выклікае імпартную інфляцыю, рост заробкаў і падатковых нагрузак, а таксама рэзкі рост кошту энергарэсурсаў, што спрыяе гэтак званай інфляцыі выдаткаў.

У сваю чаргу на думку Губэрта Гансіньскага з Вышэйшай банкаўскай школы ў Варшаве, у бліжэйшыя месяцы адбудзецца спад спажывання – палякі пачнуць эканоміць. Гэта, перш за ўсё ў сувязі з ростам працэнтных ставак НБП.

Эксперт таксама адзначыў, што працяг вайны ва Украіне мае моцны непасрэдны ўплыў на сусветную эканоміку, а такім чынам і на эканоміку Польшчы. «Заканчэнне ваенных дзеянняў будзе адным з непасрэдных фактараў стрымлівання далейшага росту коштаў у крамах», – адзначыў эксперт Вышэйшай банкаўскай школы ў Варшаве.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Падача газу па газаправодзе Baltic Pipe будзе паступова павялічвацца

04.10.2022 10:03
Дзякуючы запуску Baltic Pipe, калі гаворка ідзе пра газ, Польшча дабілася незалежнасці ад Расіі.

Праект бюджэту на 2023 год прадугледжвае максімальны дэфіцыт на ўзроўні 14 мільярдаў еўра

04.10.2022 14:03
Паводле яго, выдаткі на абарону вырастуць да 3 працэнтаў ВУП і складуць больш за 20 мільярдаў еўра.