Беларуская Служба

Банкаўскаму сектару Польшчы пагражае крызіс

12.10.2022 14:55
Паводле кіраўніка Камісіі фінансавага нагляду Польшчы, немагчымасць спагнання ўзнагароджання за выкарыстанне капіталу прывядзе польскія банкі да неабходнасці велізарных спісанняў.
Rewolucja transmisyjna w TSUE
Rewolucja transmisyjna w TSUEShutterstock/nitpicker

Неспрыяльнае рашэнне Еўрапейскага суда ў Люксембургу вымусіць польскія банкі спісваць гіганцкія сумы. Некаторыя могуць збанкрутаваць, паведамляе ў сераду, 12 кастрычніка Dziennik Gazeta Prawna.

«Пазбаўленне банкаў права выдаваць узнагароджанне за выкарыстанне капіталу, пры ануляванні крэдытаў у замежнай валюце прывяло б да страт і банкаўскага крызісу», – ацаніў на старонках выдання DGP старшыня Камісіі фінансавага нагляду Польшчы Яцэк Ястжэмбскі.

Як піша Dziennik Gazeta Prawna, «выкарыстоўваючы пракурорскія паўнамоцтвы, Суд ЕЗ умяшаўся ў справу «Уладальнікі крэдытаў у швейцарскіх франках супраць банкаў», у якой суд запытаў меркаванне Суда ЕЗ аб магчымасці банка спаганяць узнагароджанне (працэнты) на капітал, прадстаўлены ў выпадку скасавання дамовы».

Паводле кіраўніка Камісіі фінансавага нагляду Польшчы, немагчымасць спагнання ўзнагароджання за выкарыстанне капіталу прывядзе польскія банкі да неабходнасці велізарных спісанняў.

«Для банкаў гэта аднаразовая стратра прыкладна 100 мільярдаў злотых (каля 20,5 млрд еўра)», – сказаў Ястшэмбскі журналістам, адзначыўшы, што «гэта сума перавышае прафіцыт капіталу над нарматыўнымі патрабаваннямі для сектара». Разгляд справы ў Судзе ЕЗ у Люксембургу працягваецца.

эж