Беларуская Служба

Праз год у Польшчы пачнецца будаўніцтва сучасных ракетных фрэгатаў тыпу Miecznik

13.10.2022 17:09
Караблі, якія ўводуць у склад польскіх ВМС, будуць мець моцнае ўзбраенне: ракеты, тарпеды і артылерыю.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegov.pl/web/obrona-narodowa

Праз год у Польшчы пачнецца будаўніцтва сучасных ракетных фрэгатаў тыпу Miecznik, паведамляе партал spidersweb.pl. Агулам польскія Ваенна-марскія сілы заказалі тры караблі, танаж якіх складзе мінімум 1900 тон.

Караблі будзе будаваць суднаверф ВМС Польшчы ў кааперацыі з брытанскай суднабудаўнічай кампаніяй Babcock. Базай праекту стане ўжо існуючы фрэгат Arrowhead 140, якія, у прыватнасці, ужо знаходзяцца на ўзбраенні ВМС Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыкі і Інданезіі.

Караблі, якія ўводуць у склад польскіх ВМС, будуць мець моцнае ўзбраенне: ракеты, тарпеды і артылерыю. Акрамя таго, на борце фрэгатаў будзе сучаснае аснаджэнне і тэхніка брытанскай, італьянскай і польскай вытворчасці, паведамляе партал spidersweb.pl.

вс