Беларуская Служба

Расіяне хочуць правесці больш нітак газаправоду "Турэцкая плынь" у Еўропу

14.10.2022 12:14
Турцыя пакуль што маўчыць і не каментуе заяваў расійскага боку.
Ілюстрацыйны здымакфота: 63ru78/Shutterstock

Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер паведаміў, што пашкоджаныя 26 верасня трубы газаправоду «Паўночны паток» у выніку выбухаў былі затопленыя вадой знутры. У сувязі з гэтым рэканструкцыя газаправоду можа патрабаваць замены большасці труб. А паколькі рэканструкцыі ў «Газпрому» ніхто не просіць, расіяне хочуць правесці больш нітак «Турэцкай плыні» у Еўропу, аб чым паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Швецыя ўжо правяла агляд пашкоджанай трубы, не дапусціўшы «Газпрому» да сумеснай працы, таксама паступае Данія, на тэрыторыі якой здарыліся выбухі.

Па інфармацыі Мілера, «Газпром» намераны збудаваць больш нітак трубаправоду «Турэцкі паток», каб дастаўляць газ у Еўропу праз Чорнае мора. Прапускная здольнасць «Турэцкага патоку» (газаправод з Расіі ў Турцыю) – 31,5 мільярда кубаметраў газу ў год. Газ паступае ў Турцыю, а далей транзітам – у дзяржавы Паўднёвай Еўропы. Транзітная труба выкарыстоўваецца ў мінімальнай ступені. Дзіўна, што Турцыя пакуль што маўчыць і не каментуе заяваў расійскага боку. Магчыма, за спінай Анкары Масква намерана насадзіць Турцыі свае газаправоды.

На пытанне пра рэакцыю турэцкага боку, Мілер адказаў, што той «выказаў вялікае зацікаўленне і хутка пачнецца дыялог». Туркі пакуль што не пракаментавалі ніводнай з прапановаў расіян.

нг