Беларуская Служба

Штогод палякі выкідваюць 3 мільёны тон ежы

18.10.2022 10:01
Пра гэта сведчыць апошняя справаздача Федэрацыі польскіх банкаў харчавання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Штогод палякі выкідваюць 3 мільёны тон ежы – гэта вынікае з апошняй справаздачы Федэрацыі польскіх банкаў харчавання. З нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаўся 16 кастрычніка, банкі падрыхтавалі даклад: «Не марнуйце ежу».

Выкідваем прадукты харчавання, паколькі купляем іх за шмат, кажа аўтарка блога nanowosmieci Юлія Візоўска (Julia Wizowska), якая займаецца экалагічнай адукацыяй:

- Перш за ўсё, мы выкідваем хлебабулачныя вырабы, мяса, агародніну, малочныя вырабы таксама.

Адначасова дырэктар Банкаў харчавання Норберт Канаржэўскі (Norbert Konarzewski) звяртае ўвагу, што павялічваецца група людзей, якія не могуць сабе дазволіць на пакупку ежы:

- Гэтых прадуктаў у нас выразна менш. Гэта сведчыць пра рост колькасці асобаў, якія да нас па іх прыходзяць.

Каб не марнаваць ежы, варта прытрымлівацца некалькіх простых правілаў, раіць Юлія Візоўска:

- Спіс пакупак, з якім мы ідзем у краму – гэта абавязковая база.

Паводле найноўшай справаздачы Федэрацыі польскіх банкаў харчавання, сярэдняя хатняя гаспадарка ў Польшчы выкідвае 2 кілаграмы ежы ў тыдзень на суму каля 3 000 злотых ( амаль 622,5 еўра ) у год.
Сусветны дзень харчавання быў заснаваны ў 1979 годзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй. Яго мэта – павысіць веды аб глабальных харчовых праблемах і ўмацаваць пачуццё салідарнасці ў барацьбе з голадам і недаяданнем.

мш/IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Падача газу па газаправодзе Baltic Pipe будзе паступова павялічвацца

04.10.2022 10:03
Дзякуючы запуску Baltic Pipe, калі гаворка ідзе пра газ, Польшча дабілася незалежнасці ад Расіі.