Беларуская Служба

Сервісная база для марскіх ветрапаркаў будзе пабудаваная ў порце «Устка»

18.10.2022 10:31
У цяперашні час PGE Group рэалізуе тры праекты ветрапаркаў у Балтыйскім моры.
Сервісная база для марскіх ветрапаркаў будзе пабудаваная ў порце „Устка”Autorstwa Maria Golinski - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=61957429

У порце «Устка» будзе пабудавана сервісная база для марскіх ветрапаркаў PGE Group і Цэнтр кампетэнцыі марской ветраэнергетыкі. Будаваць базу будзе кампанія PGE Baltica. Генеральны дырэктар PGE Войцех Дамброўскі(Wojciech Dąbrowski) сказаў, што будаўніцтва ветрапаркаў у Балтыйскім моры з'яўляецца інвестыцыяй, якая, безумоўна, павысіць энергетычную бяспеку Польшчы:

- Незалежна ад складанай сітуацыі, то бок вайны ва Украіне, мы паслядоўна рэалізуем праграму энергетычнай трансфармацыі ў Польшчы. Праект будаўніцтва марскіх ветрапаркаў, магутнасцю на пачатак у 2,6 Гв – гэта, напрыклад, палова магутнасці электрастанцыі «Бэлхатаў».

Старшыня PGE Baltica Дарыюш Лёціньскі(Dariusz Lociński) дадаў, што гэта будзе тэхнічныя і складская база для сервісных брыгад:

- Гэта месца, у якім будзе месціцца тэхнічная база і цэнтр аператыўнай дзейнасці. Да адрамантаванага порта ў будучыні змогуць прычальвацца судны з сэрвіснымі камандамі, якія будуць даглядаць ветрапаркі.

Згодна з графікам, першыя будаўнічыя работы пачнуцца ў 2024 годзе. Сервісны цэнтр пачне працаваць у 2026 годзе. У цяперашні час PGE Group рэалізуе тры праекты ветрапаркаў у Балтыйскім моры.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Штогод палякі выкідваюць 3 мільёны тон ежы

18.10.2022 10:01
Пра гэта сведчыць апошняя справаздача Федэрацыі польскіх банкаў харчавання.