Беларуская Служба

Спажывецкія настроі палякаў пагаршаюцца

22.10.2022 16:28
Палякі кепска ацэньваюць сваё фінансавае становішча, яшчэ больш песімістычна глядзяць на бліжэйшую будучыню.
GUS podał dane dotyczące sprzedaży detalicznej za wrzesień 2022 r.
GUS podał dane dotyczące sprzedaży detalicznej za wrzesień 2022 r. Shutterstock/MNStudio

У кастрычніку 2022 года паказчык агульнага эканамічнага клімату ў большасці прадстаўленых сфер эканомікі знаходзіцца на ніжэйшым узроўні, чым у верасні, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Польшчы. У большасці прааналізаваных сфер спажывання па «дыягнастычных» кампанентах не адзначаецца зменаў, а па «прагнастычных» – пагаршэнне, піша партал money.pl. Гэта чарговы месяц запар, калі настрой польскіх спажыўцоў, як пішуць у выданні «жудасны».

Палякі кепска ацэньваюць сваё фінансавае становішча, яшчэ больш песімістычна глядзяць на бліжэйшую будучыню. У бліжэйшыя месяцы жыхароў Польшчы перш за ўсё хвалюе пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне і страта працоўных месцаў.

Апошнія звесткі з рынку працы ў пацвярджаюць, што палякі з кожным годам бяднеюць, але – як падкрэсліваюць эксперты – ёсць нешта, што выклікае большую трывогу – рост заробкаў не запавольваецца, а гэта сведчыць аб тым, што інфляцыя працягне таксама расці, а за ёй у гару зноў пойдуць працэнтныя стаўкі па крэдытах.

эж