Беларуская Служба

Гігант нямецкага аўтапраму рыхтуецца да буйнога інвестпраекту ў ЗША

24.10.2022 12:16
Як адзначыў губернатар Паўднёвай Караліны, гэта самае буйное капіталаўкладанне ў гісторыі штата.
Ілюстрацыя shutterstock.com/ART STOCK CREATIVE

Нямецкі канцэрн BMW мае намер вылучыць 1,7 млрд долараў на інвестыцыі, звязаныя з электрамабільнасцю. Гэта частка больш шырокай канцэпцыі, звязанай з развіццём дадзенага сегмента машынабудавання ў ЗША, піша партал energetyka24.com.

Большая частка ад сумы інвестыцыі – 1 мільярд долараў – гэта «падрыхтоўка да вытворчасці электрамабіляў» у Спартанбургу, Паўднёвая Караліна. Яшчэ 700 мільёнаў долараў будуць выкарыстоўвацца для інвестыцый у акумулятарныя батарэі ў Вудрафе, у тым жа штаце.

«Гэта самая буйная адзінкавая інвестыцыя, якую мы зрабілі на сённяшні дзень», – заявіў агенцтву Reuters прэзідэнт канцэрну BMW Group Олівэр Зіпсэ.

Як адзначыў губернатар Паўднёвай Караліны, гэта таксама самае буйное капіталаўкладанне ў гісторыі штата. Германія хоча, каб да 2030 года ў ЗША выраблялася як мінімум шэсць цалкам электрычных мадэляў BMW.

эж