Беларуская Служба

Узровень беспрацоўя за верасень склаў 5,1%

25.10.2022 15:02
На пачатак кастрычніка міністэрства падлічыла, што ў верасні ўзровень беспрацоўя склаў 4,8 працэнта.
Аўдыё
  • Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў высветліла, што няма змовы прадаўцоў вугалю; Штогод палякі выкідаюць 3 мільёны тон ежы; Узровень беспрацоўя за верасень склаў 5,1%
.
.Glow Images/East News

Узровень беспрацоўя ў верасні склаў 5,1 працэнта супраць 5,2 працэнта ў жніўні, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. На канец мінулага месяца колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 801,7 тыс. супраць 806 тыс. месяцам раней.

Паказчык вышэйшы за першапачатковыя ацэнкі Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі. На пачатак кастрычніка міністэрства падлічыла, што ў верасні ўзровень беспрацоўя склаў 4,8 працэнта.

IAR/яс

У далучаным файле эфірны выпуск эканамічнай перадачы

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі