Беларуская Служба

Экспарт польскіх прадуктаў харчавання, хутчэй за ўсё, перавысіць леташні вынік

01.11.2022 16:32
Экспарт прадуктаў харчавання ў Расію склаў 337 мільёны еўра і ўпаў на 20 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.
A
AгароднінаJerzyGorecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі экспарт прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа быць лепшым, чым у папярэднім годзе, паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk). Ён дадаў, што гэта важна, таму што ва Украіне ўраджай будзе меншы. Польшча зʼяўляецца «важным вытворцам і экспарцёрам прадуктаў харчавання ў ЕС» Яна займае 2-3 месца ў Еўропе ў залежнасці ад віду прадукцыі.

Экспарт прадуктаў харчавання ў 2021 годзе дасягнуў амаль 40 мільярдаў еўра, а сёлета ён можа быць «яшчэ лепшым».

Паводле дадзеных, кошт польскага экспарту аграхарчовай прадукцыі за першыя восем месяцаў 2022 года склаў 30,3 мільярда еўра, то бок на амаль 27 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Польскія вытворцы прадавалі аграхарчовую прадукцыю ў асноўным на рынак Еўрасаюза. Згаданы экспарт склаў на 30 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе, яго кошт склаў 22,4 мільярда еўра. Гэта больш за 74 працэнты ад агульных даходаў, атрыманых ад экспарту аграхарчовай прадукцыі.

Галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы заставалася Германія. Экспарт у гэту краіну склаў 7,5 мільярда еўра, то бок павялічыўся на 26 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Важнымі імпарцёрамі польскіх аграхарчовых прадуктаў былі таксама Нідэрланды (2,1 мільярда еўра, рост на 45%), Францыя (1,9 мільярда еўра, рост на 32%), Італія (1,5 мільярда еўра, рост на 16%) і Чэхія (1,3 мільярда еўра, рост на 32%).

У сваю чаргу ў краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, за восем месяцаў гэтага года з Польшчы было экспартавана прадуктаў харчавання на 7,8 мільярда еўра, што на 19 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Найбуйнейшымі атрымальнікамі польскай аграхарчовай прадукцыі з-за межамі ЕС былі Вялікабрытанія (даходы на ўзроўні 2,4 мільярда еўра, рост на 28%), Украіна (615 мільёна еўра) і Саудаўская Аравія (339 мільёна еўра, зніжэнне на 11%).

Экспарт прадуктаў харчавання ў Расію склаў 337 мільёны еўра і ўпаў на 20 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У верасні асноўныя прадукты ў малых крамах падаражалі на 13,4 прац.

18.10.2022 18:40
Кошык асноўных прадуктаў у малых крамах каштаваў 20,20 злотых ($5).

Спажывецкія настроі палякаў пагаршаюцца

22.10.2022 16:28
Палякі кепска ацэньваюць сваё фінансавае становішча, яшчэ больш песімістычна глядзяць на бліжэйшую будучыню.