Беларуская Служба

У будучым годзе мінімалка ў Польшчы складзе больш за 769 еўра

08.11.2022 14:01
У Польшчы будзе ўведзеная пагадзінная стаўка з мэтай аховы працаўнікоў ад недобрасумленных дзеянняў працадаўцаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Намеснік міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі заявіў, што мінімальны заробак у Польшчы расце і зараз знаходзіцца на еўрапейскім узроўні. Станіслаў Швэд (Stanisław Szwed) нагадаў, што ў 2015 годзе мінімальны заробак у Польшчы складаў 1 750 злотых, а цяпер – 3 010 злотых(больш за 643 еўра):

- У будучым годзе мы два разы павысім мінімальную зарплату. Са студзеня да 3 490 злотых, а з 1 ліпеня – 3 600 злотых (больш за 769 еўра). Гэта рост на больш за 72% у выпадку мінімалкі. Мы ўвядзем таксама пагадзінную стаўку, якая будзе ахоўваць працаўнікоў ад недобрасумленных дзеянняў працадаўцаў.

З ліпеня 2023 года пагадзінная стаўка складзе 23 злотых 50 грошаў(больш за 5 еўра). Станіслаў Швэд таксама нагадаў, што ў 2015 годзе самая нізкая пенсія складала 880 злотых, а цяпер яна складае 1 338 злотых і 44 грошы:

- У будучым годзе, пасля індэксацыі пенсіяў, гэта будзе дадаткова 250 злотых, то бок 1 588 злотых і 44 грошы ( гэта амаль 339,5 еўра). Гэта таксама рост на больш за 50% у параўнанні да 2015 года. Найніжэйшая пенсія павышаецца. Іншае рашэнне, гэта пенсія да 2,5 тысячы злотых не абкладзеная падаткам, ці сума вызваленая з падаходнага падатку да 30 тысяч злотых.

Віцэ-міністр Станіслаў Швэд дадаў, што пенсіянеры ў Польшчы таксама атрымаюць дадатковыя сродкі ў выглядзе гэтак званых 13-ай і 14-ай пенсій.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У верасні кошт спажывецкага кошыка ў невялікіх магазінах у Польшчы вырас на 13,4 працэнта

25.10.2022 15:15
Цана на муку і масла за год вырасла больш чым на 50 працэнтаў.

У кастрычніку інфляцыя пераадолела чарговую планку. Цэны растуць

31.10.2022 14:30
Інфляцыя ў кастрычніку паскорылася да 17,9 % у гадавым вылічэнні з 17,2 % у верасні. Шмат у чым на гэта паўплывалі цэны на прадукты харчавання, якія выраслі амаль на 3 працэнты ў параўнанні з вераснем і на 22 працэнты ў гадавым вымярэнні.