Беларуская Служба

Энергетычны тэрарызм Расіі ва Украіне б'е па паўднёвых суседзях Польшчы

17.11.2022 14:48
Ракетны ўдар Расіі па Украіне пашкодзіў пастаўкам энерганосьбітаў у Малдову і пастаўкам нафты ў Венгрыю і Славакію.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/tarczas

Самы вялікі расійскі ракетны ўдар па Украіне з пачатку ўварвання, зафіксаваны 15 лістапада, дэсінхранізаваў злучэнне з Малдовай і спыніў пастаўкі ўкраінскай энергіі ў гэтую краіну, што прывяло да адключэння электраэнергіі на некалькі гадзін, піша biznesalert.pl. Трансгранічныя лініі паміж гэтымі краінамі былі аўтаматычна адключаныя з меркаванняў бяспекі. Праблемы Малдовы пагаршаюцца адсутнасцю кантракту на пастаўкі энерганосьбітаў ад найбуйнейшага вытворцы, які знаходзіцца на падкантрольнай Расеі тэрыторыі ў Прыднястроўі. Спрэчкі аб умовах паставак энерганосьбітаў і газу з расіянамі дэстабілізуюць энергетычны сектар Малдовы. Кішынёў імпартуе энергію з Румыніі ў якасці кампенсацыі і зніжае спажыванне энергіі.

Расійскія ракеты таксама пашкодзілі высакавольтную станцыю ва Украіне недалёка ад мяжы з Беларуссю, у выніку чаго на некалькі гадзін спыніліся пастаўкі нафты з дапамогай помпавай станцыі нафтаправода «Дружба», якая працуе ад гэтай кропкі. Такім чынам быў абмежаваны экспарт у Славакію і Венгрыю. «Дружба» разгаліноўваецца на беларускую і ўкраінскую ніткі. Украінская забяспечвае паўднёвых суседзяў Польшчы, а беларуская – Польшчу і Германію. Яны маюць намер адмовіцца ад гэтай трасы да канца года.

Уварванне Расіі ва Украіну працягваецца з лютага 2022 года, а вайна ідзе з моманту незаконнай анексіі Крыма ў 2014 годзе. Расіяне выкарыстоўваюць атакі на крытычную інфраструктуру Украіны, каб пазбавіць яе электраэнергіі і цяпла ў ацяпляльны сезон. Разам з тым яны адступаюць пад націскам украінскага контрнаступлення на поўдні фронту.

вх