Спажыванне газу на мінулым тыдні зноў было ніжэй, чым сярэдні тыднёвы попыт цягам мінулых чатырох гадоў, напісаў у Twitter кіраўнік Федэральнага агенцтва сетак Клаўс Мюлер.
На мінулым тыдні агульнае спажыванне газу ў ФРГ упала на 33% у параўнанні з сярэднім паказчыкам за аналагічны перыяд 2018-2021 гг. За гэты час прамысловасць спажыла на 32% менш газу, а хатнія гаспадаркі і малы бізнес – на 36%.
Акрамя таго, 17 лістапада Асацыяцыя аператараў газавай інфраструктуры ў Еўропе (GIE) паведаміла, што нямецкія сховішчы прыроднага газу запоўненыя на 100%. Ашчаджэнні выкліканы энергетычным шантажом уладароў Крамля, пісалі на польскім партале energetyka24.com.
эж