Беларуская Служба

Прадстаўнік ураду Польшчы: Saudi Aramco не будзе прадаваць свае акцыі Гданьскага НПЗ расійскім кампаніям

22.11.2022 12:04
Такія чуткі з'явіліся таму, што саудаўская кампанія мае 30% акцый Гданьскага НПЗ.
Аўдыё
  • Урад:Саудаўская кампанія не будзе прадаваць Расіі акцыі польскага прадпрыемства; Прамысловая вытворчасць Польшчы ў кастрычніку вырасла на 6,8 працэнта; Спецыялісты заклікаюць быць пільнымі на акцыях Black Friday
Jacek Sasin
Jacek SasinPR

Віцэ-прэмʼер і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін (Jacek Sasin) заявіў, што Saudi Aramco не будзе прадаваць свае каштоўныя паперы Гданьскага НПЗ (Rafineria Gdańska) кампаніям з Расіі. Па словах віцэ-прэмʼера, пункты пагадненняў аб зліцці польскіх кампаній Orlen і Lotos, у якім удзельнічала саудаўская нафтавая кампанія, абараняюць ад такой здзелкі.

У эфіры Польскага радыё віцэ-прэм’ер Яцэк Сасін падкрэсліў, што «Закон аб абароне некаторых інвестыцыяў» таксама абараняе ад бескантрольнага продажу.

- Галоўным забеспячэннем зʼяўляецца закон аб абароне некаторых інвестыцый, прыняты ўрадам і парламентам некалькі гадоў раней. У законе аб стратэгічных прадпрыемствах, а такім прадпрыемствам зʼяўляецца Гданьскае НПЗ, гаворыцца, што продаж акцыяў прадпрыемства ў абыход дазволу польскага ўраду, немагчымы.

Кампанія Saudi Aramco купіла 30% акцый Гданьскага НПЗ пасля зліцця польскіх кампаній Orlen і Lotos. Гэта была адна з умоваў згоды Еўракамісіі на зліццё дзвюх польскіх нафтавых кампаній.

Таксама адбылася змена ўласнікаў 417 заправачных станцый, якія належалі кампаніі Lotos. Яны перайшлі ў рукі венгерскай кампаніі MOL. Узамен польскі нафтавы канцэрн PKN Orlen купіў у MOL 144 заправачных у Венгрыі і 41 станцыю ў Славакіі.

Адначасова PKN Orlen заключыла з Saudi Aramco доўгатэрміновы кантракт на пастаўку мінімум 200 тысяч барэляў нафты ў суткі з мэтавым абʼёмам паставак саудаўскай сыравіны ў 20 мільёнаў тон у год.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі