Беларуская Служба

Спецыяліст: Будзьце ўважлівымі на акцыях Black Friday

22.11.2022 15:31
Некаторыя прадаўцы выкарыстоўваюць несумленныя маркетынгавыя хітрыкі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Наперадзе так званая Чорная пятніца – Black Friday – і ў наступны панядзелак Cyber ​​​​Monday Кіберпанядзелак, гэта значыць дні, калі па традыцыі, якая прыйшла з ЗША, крамы прапануюць тавары па акцыях. Эканамічны партал «Strefa Biznesu» заклікае пакупнікоў быць пільнымі, бо некаторыя прадаўцы прымяняюць несумленныя маркетынгавыя хітрыкі.

Аўтар артыкула Мацей Бадоўскі (Maciej Badowski) з «Strefa Biznesu» сказаў, што – каб не быць падманутым – варта падрыхтавацца да шопінгу ў Чорную пятніцу:

- Калі мы вырашаем рабіць пакупкі на Black Friday, варта падрыхтаваць спіс тавараў, якія мы хочам купіць і на абочыне пазначыць цэны. У сеціве цяпер шмат праграм для параўнання цэн і можна праверыць колькі дадзены тавар каштуе. Я прапаную гэта зрабіць, каб мець магчымасць праверыць ці цана сапраўды настолькі карысная як кажа прадавец.

Мацей Бадоўскі раіць не рабіць пакупак на эмоцыях:

-Важна чытаць усе рэгламенты акцый. Часта пазначаюцца скідкі 50-60% і нават 90%, аднак пад зоркай пазначана, што акцыя адносіцца да адзінкавага тавару, а ён ужо недаступны ў краме. Аказваецца, што нас такім чынам акцыяй звабілі ў краму. Аднак калі мы ўжо там, то можна пашукаць і карысна купіць іншую цікавую рэч.

Журналіст адзначае, што да нядобрасумленных дзеянняў прадаўцоў можна аднесці, у тым ліку, маніпуляванне цэнамі, то бок штучнае павышэнне першапачатковай цаны і потым яе зніжэнне пад лозунгам акцыі да звычайнай цаны.

Чорная пятніца – гэта прэлюдыя да самага гарачага перыяду для рознічнага гандлю, звязанага з ажыятажам пакупак напярэдадні Каляд. У Польшчы Чорная пятніца прыпадае на апошнюю пятніцу лістапада. Сёлета гэта 25 лістапада.

Адзначым, што перасцярога аб нядобрасумленных практыках продажу тычыцца як Чорнай пятніцы, так і ўсяго перадкаляднага перыяду.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі