Беларуская Служба

Сёлета PERN плануе выдаткаваць на інвестыцыі 149 мільёнаў еўра

10.01.2023 11:01
Гэта звязана, між іншым, з павелічэннем эфектыўнасці порта ў Гдыні.
T.    .
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета Дзяржаўная кампанія па эксплуатацыі нафтаправодаў, PERN плануе выдаткаваць 700 мільёнаў злотых(149 мільёнаў еўра) на інвестыцыі і рамонт. Кампанія плануе, між іншым, павялічыць магутнасць паліўнага сховішча ў гарадку Дэмбагужэ(Dębogórze) ў Паморскім ваяводстве.

Старшыня PERN Павел Станьчык(Paweł Stańczyk) сказаў, што згаданая паліўная база – гэта польскае «акно ў свет»:

- Мы хочам, каб там узнік сапраўдны марскі хаб. Таму мы рэалізуем там шмат магутных інвестыцыяў. Напрыклад, будуем тры дадатковыя паліўныя сховішчы. Гаворка ідзе пра сховішчы ёмістасцю ў 50 тысяч кубаметраў. Гэта будуць найбуйнейшыя нашыя сховішчы.

Павел Станьчык дадаў, што гэта звязана з павелічэннем эфектыўнасці порта ў Гдыні, які будзе прымаць танкеры большай умяшчальнасці і танажу.

Станьчык дадаў, што ў «Нафтапорце» будзе пабудаваны дадатковы прычал для разгрузкі нафты з танкераў. Акрамя таго, PERN плануе ўвесці ў эксплуатацыю паліўны трубаправод «Баранаў-Тшэбіня», даўжынёй у амаль 100 кіламетраў.

Дзякуючы гэтым інвестыцыям павялічацца магчымасці пастаўкі нафтапрадуктаў, у тым ліку ў паўднёвую Польшчу. Акрамя таго, вядуцца работы, звязаныя з будаўніцтвам другой ніткі Паморскага нафтаправода.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расце значэнне марскіх паставак сырой нафты ў Польшчу

27.12.2022 08:30
У 2021 годзе кліенты «Нафтапорта» імпартавалі марскім шляхам амаль 18 мільёнаў тон сырой нафты і нафтапрадуктаў.