Беларуская Служба

У аптэках палепшала даступнасць лекаў ад інфекцый дыхальных шляхоў

17.01.2023 13:25
Тым не менш, праблема з доступам да лекаў не знікла.
Аўдыё
  • Павелічэнне вытворчасці фармацэўтычнай фабрыкі часткова вырашае праблему дэфіцыту лекаў у Польшчы; У 2022 годзе Gaz-System перапампаваў амаль 19 мільярдаў кубаметраў газу; Украінская пшаніца наносіць страты польскім аграрыям
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/PublicDomainPictures

Гэта звязана з павелічэннем вытворчасці антыбіётыкаў для дзяцей польскай фармацэўтычнай фабрыкай «Польфа- Тархомін» і выпускам дзясяткаў пачак антыбіётыкаў Дзяржаўным агенцтвам стратэгічных рэзерваў.

Марэк Томкаў з Вышэйшага фармацэўтычнага савета адзначыў, што ва ўсім свеце назіраецца рост попыту на лекі, неабходныя для лячэння інфекцый дыхальных шляхоў, што і тлумачыць цяжкасці з атрыманнем лекаў:

-Звычайна штомесяц прадаецца ў Польшчы 25 тысяч упаковак антывірусных лякарстваў, а ў адным толькі снежні попыт быў на ўзроўні 280 тысяч, то бок у 11 разоў большы. Гэта сведчыць аб тым, што ніхто не можа быць падрыхтаваным на такі вялікі рост запатрабавання, тым больш, што гэтыя медыкаменты не вырабляюцца ў Польшчы. Трэба таксама ўлічыць падобны рост запатрабавання ва ўсёй Еўропе, у ЗША і Канадзе.

Марэк Томкаў падкрэсліў, што цяпер запатрабаванасць на лекі крыху меншая, чым назіралася ў снежні.

Аднак жа эксперты папярэджваюць, што пік грыпу ў многіх краінах, у тым ліку ў Польшчы, прыпадае на люты.
Фармацэўтычная прамысловасць не паспявае за сезонам масавых захворванняў. Тым больш, што значная частка актыўных рэчываў медыкаментаў пастаўляецца з Кітая і Індыі. Гэтая залежнасць у Еўропе сягае нават 95%.

Польшча ўжо некалькі тыдняў змагаецца з дэфіцытам найважнейшых лекаў. Але антыбіётыкаў, болесуцішальных і антыдыябетычных лекаў таксама не хапае ў многіх іншых еўрапейскіх краінах – Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.

Хваля грыпу, COVID-19 і RSV, якая распаўсюджваецца па Еўропе, павялічыла попыт на супрацьвірусныя, супрацьзапаленчыя і антыбіётычныя прэпараты.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі