Беларуская Служба

Савет па грашовай палітыцы вырашыць пра ўзровень працэнтных ставак у Нацбанку

07.02.2023 11:11
Нагадваем, працэнтная стаўка па крэдытах у польскай валюце залежыць менавіта ад узроўню ставак у Нацбанку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння Савет па грашовай палітыцы пачынае двухдзённае паседжанне, каб прыняць рашэнне аб працэнтных стаўках у Нацбанку. Нагадваем, працэнтная стаўка па крэдытах у польскай валюце залежыць менавіта ад узроўню працэнтных ставак Нацбанку.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк (Piotr Bujak) лічыць, што сябры савета захаваюць цяперашні ўзровень працэнтных ставак:

- Дадзеныя пра польскую эканоміку сведчаць пра запаволенне эканамічнага росту. Адначасова паступаюць таксама прагнозы, датычныя запаволення і падзення інфляцыі ў 2023 годзе. У такой сітуацыі, хутчэй за ўсё, Савет па грашовай палітыцы пяты месяц па чарзе захавае цяперашні ўзровень працэнтных ставак.

Пётр Буяк не чакае павышэння ставак таксама ў бліжэйшыя месяцы:

- Цягам амаль усяго года працэнтныя стаўкі ў Нацбанку не памяняюцца, толькі на яго прыканцы, пры ўмове, між іншым, падзення інфляцыі ніжэй за 10 працэнтаў, магчымыя будуць першыя асцярожныя рашэнні па зніжэнні працэнтных ставак.

Базавая працэнтная стаўка ў Нацыянальным банку Польшчы складае 6,75 працэнта. Рашэнне Савета па грашовай палітыцы будзе абвешчанае заўтра ў другой палове дня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Летась польская эканоміка вырасла на 4,9 працэнта

31.01.2023 14:01
Паводле экспертаў, эканамічны рост пачне паскарацца толькі ў канцы чацвёртага квартала.