Беларуская Служба

Канцэрн Orlen плануе каласальныя змены ў польскай энергетыцы

01.03.2023 16:09
На працягу сямі гадоў карапарацыя мае намер скараціць выкіды ў эквіваленце CO2 на чвэрць у сегментах нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі і горназдабыўной прамысловасці, дасягнуць больш чым 9 ГВт усталяванай магутнасці ад аднаўленчых рэсурсаў і дасягнуць нейтральнага ўзроўню выкідаў да 2050 года.
Czysta energia i brudna polityka. Felieton Miłosza Manasterskiego
Czysta energia i brudna polityka. Felieton Miłosza ManasterskiegoShutterstock.com/Karolis Kavolelis

Да 2030 года Orlen павінен выдзеліць 320 мільярдаў злотых на інвестыцыі, з якіх 120 мільярдаў пойдзе на так званую зялёную энергетыку, пішуць на польскім партале energetyka24.com.

Партал падрабязна вывучае нову стратэгію канцэрну Orlen менавіта ў кантэксце «зялёнай» энергетычнай трансфармацыі. Orlen хоча быць лідарам энергетычнай трансфармацыі ва ўсім рэгіёне. На працягу сямі гадоў карапарацыя мае намер скараціць выкіды ў эквіваленце CO2 на чвэрць у сегментах нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі і горназдабыўной прамысловасці, дасягнуць больш чым 9 ГВт усталяванай магутнасці ад аднаўленчых рэсурсаў і дасягнуць нейтральнага ўзроўню выкідаў да 2050 года. Гэта, у сваю чаргу, прымушае інтэнсіфікаваць працэс інвестыцый у крыніцы з нізкім і нулявым узроўнем выкідаў у атмасферу.

Energetyka24.com нагадвае, што ў 2020 годзе Orlen казаў пра мэту дасягнуць 2,5 ГВт магутнасцяў з аднаўляльных рэсурсаў да 2030 года, а цяпер падняў планку значна вышэй. Як гэтага плануецца дасягнуць?

Па-першае, праз энергію ветру. Baltic Power – найбуйнейшы праект па будаўніцтве ветрапаркаў у Польшчы, павінен стаць тут нумарам адзін. Першы інсталяцыйны тэрмінал для гэтых фермаў у Балтыйскім моры будзе пабудаваны ў порце Свінавуйсце. Гэта сумесны праект з Northland Power. Інвестпраект павінен быць завершаны да 2025 года.

Па-другое, сонечная энергія. У канцы мінулага года канцэрн завяршыў важную інвестыцыю ў галіне сонечнай энергіі, а менавіта агромністую ферму каля Вельбарка (Вармінска-Мазурскае ваяводства), якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне. Вядуцца работы над яшчэ адной буйной фермай сонечных батарэй (65 МВт), у Пжыконі (Вялікапольская ваяводства), яе будаўніцтва плануецца пачаць у сярэдзіне 2023 года.

Orlen задаволены і часта хваліцца сваімі інвестыцыямі ў ветравую і фотаэлектрычную энергетыку, але стратэгія таксама ўключае ў сябе яшчэ адзін важны элемент. Польскі канцэрн хоча стаць лідарам у вытворчасці біягазу ў Польшчы і ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Да 2030 года Orlen плануе вырабляць 1 мільярд кубічных метраў біягазу штогод.

Нарэшце, варта адзначыць важны сегмент, які ўзгадваецца ў новай стратэгіі канцэрну мімаходзь. Гаворка ідзе пра ядзерную энергетыку. Да 2030 года Orlen павінен мець адзін рэактар SMR магутнасцю 300 МВт, а ў наступны перыяд могуць быць пабудаваныя чарговыя. Мэты амбіцыйныя, але рэалістычныя і адпаведаюць кліматычнай палітыцы ЕС, а таксама выклікам для рэгіёна, падсумоўваюць на партале energetyka24.pl.

эж

 

Расія спыніла пастаўкі нафты для польскага канцэрну Orlen

25.02.2023 14:42
прыпыненне паставак па нафтапрводзе «Дружба» не паўплывае на забеспячэнне польскіх кліентаў прадукцыяй кампаніі, у тым ліку бензінам і дызельным палівам.

Польскі нафтапаліўны канцэрн Orlen забяспечаны пастаўкамі нафты

27.02.2023 18:33
У суботу Расія ў аднабаковым парадку прыпыніла пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба».