Беларуская Служба

Палякі ўсё часцей карыстаюцца правамі спажыўцоў

15.03.2023 10:31
Магчымасцю прад’явіць прадаўцу свае прэтэнзіі наконт купленага тавару не карыстаецца толькі 16 працэнтаў рэспандэнтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі 16 працэнтаў апытаных палякаў не карыстаецца правамі спажыўцоў, то бок магчымасцю прад’явіць прадаўцу свае прэтэнзіі наконт купленага тавару. Паводле вынікаў даследавання IQS для Digital Care, кожны другі паляк робіць рэкламу тавару, палова з іх – да пяці разоў на год, паведамляе Rzeczpospolita.

Нягледзячы на гэта многія спажыўцы ў Польшчы надалей не ведаюць аб новых магчымасцях змагацца за свае правы, што можа азначаць праблемы і выдаткі для кампаній.

Многія палякі надалей успрымаюць рэкламацыю, як складаную працэдуру без шанцаў на поспех. Але, як зазначае газета, згаданае стаўленне паступова мяняецца. Паводле вынікаў даследавання, палякі найчасцей  рэкламуюць электронныя прылады (43% ). На другім месцы апынулася вопратка і абутак (40%). У сваю чаргу, толькі 12 працэнтаў рэспандэнтаў рэкламавала ежу, а паслугі – менш за 10 працэнтаў апытаных. Цікава, што калі гаворка ідзе пра паслугі, то палякі найчасцей прад’яўляюць свае прэтэнзіі тэлекамунікацыйным кампаніям. Гаворка ідзе пра 9 працэнтаў апытаных, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

Эксперт PKO BP: Цяпер можна чакаць дынамічнага падзення інфляцыі

14.03.2023 08:01
15 лютага Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе дадзеныя аб інфляцыі ў лютым.